У Магілёве за тры дні адбыліся тры стыхійныя мітынгі (фота)
На кожным з іх прысутнічалі каля 100 чалавек.
Людзі незадаволеныя тым, што на месцы бярозавага гаю ў мікрараёне “Юбілейны” збіраюцца пабудаваць дамы. Ніхто з мясцовымі жыхарамі гэта не ўзгадняў, грамадскіх слуханняў не праводзіў.
Людзі збіраюць подпісы. Іх ужо сабрана каля 400. Частку іх паслалі мясцовым уладам.
Чыноўнікі і мясцовыя дэпутаты пазбягаюць людзей і не прыходзяць на сустрэчы. Сёння прадстаўнік падрадчыка не здолеў пераканаць людзей у неабходнасці будаўніцтва гэтых дамоў у тым месцы. На шмат пытанняў у яго проста не было адказаў.
Людзі збіраюцца і надалей змагацца супраць ушчыльнення свайго раёна.