У маскоўскім цырку з вялікай вышыні сарваўся кенійскі акрабат
Падчас прадстаўлення гімнаст удзельнічаў у групавым паветраным палёце.
Як паведамляе РІА "Новости", ён ужо выконваў фінальны элемент, калі не вытрымала сетка страхоўкі. 23-гадовы акрабат Кристофер-Каро Казунгу упаў на манеж з вышыні 25 метраў. Яго стан ацэньваецца як стабільны. Лекары прымаюць рашэнне наконт аперацыі.
Фота — ria.ru