Гарыць цеплаход на якім здымалі фільм "Дзень выбараў" (фота)

З цеплахода “Сяргей Абрамаў” шпіталізаваныя два чалавекі, яшчэ дваім аказалі медыцынскую дапамогу на месцы здарэння.  Патушыць агонь пакуль не ўдаецца, перадае ВВС.

Плошча пажару на першай палубе цеплахода складае 200 квадратных метраў. Аднак цэнтр узгарання знаходзіцца ў труме і пакуль немагчыма дакладна вызначыць плошчу пажару.

Па звестках агенцтва РИА Новости, усе пасажыры судна эвакуяваныя. Усяго на борце быў 31 чалавек. Лёс аднаго з сябраў экіпажу невядомы.

Па апошніх звестках агонь удалося лакалізаваць.

Нагадаем, менавіта на гэтым цеплаходзе здымалі фільм "Дзень выбараў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі