У Маскве прайшла акцыя салідарнасці з рабочымі "Граніта" (фота)

Удзельнікі пікету хацелі падтрымаць рэпрэсаваных актывістаў незалежнага прафсаюза беларускага прадпрыемства “Граніт”. Аб гэтым паведамляе сайт "Калектыўнае дзеянне".

У мерапрыемстве прынялі ўдзел сацыялісты і анархісты — прадстаўнікі “Расійскага Сацыялістычнай Руху”, “Камітэта за Рабочы Інтэрнацыянал” і “Аўтаномнага Дзеяння”.

Нагадаем, у канцы снежня 2011 года больш за 200 рабочых “Граніта” выйшлі з дзейнай на прадпрыемстве афіцыйнай прафсаюзнай арганізацыі і заявілі пра намер стварыць першасную структуру Беларускага незалежнага прафсаюза.

У сярэдзіне лютага кіраўнік прафсаюза Алег Стахаевіч быў звольнены з фармулёўкай “неадпаведнасць работніка пасадзе ці выкананай працы з прычыны недастатковай кваліфікацыі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі