У Мінск прыбыў дакладчык Еўрапарламенту па Беларусі

Як паведамляе Радыё "Свабода", у яго запланаваны шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі ўладаў і апазіцыі. 18 сакавіка ён сустракаецца з лідарам партыі "Справядлівы свет" Сяргеем Калякіным і адным з лідараў БХД Віталём Рымашэўскім. Візіт працягнецца да 21 сакавіка.

Раней еўрапарламентар распавядаў, што займаецца падрыхтоўкай паведамлення пра сувязі і дачыненні паміж ЕС і Беларуссю, якое будзе абмеркаванае вясной у камітэтах Еўрапарламенту, а галасаванне плануецца правесці ўвосень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі