У Мінск прыбыў каардынатар місіі назіральнікаў ПА АБСЕ Матэа Мекачы
20—21 верасня прыбудуць кароткатэрміновыя назіральнікі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Іх будзе каля 90 чалавек.
У гэтыя ж дні чакаецца прыбыццё 270 назіральнікаў кароткатэрміновай місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, паведамляе БелаПАН. Доўгатэрміновая місія БДІПЧ працуе ў Беларусі з 21 жніўня, яе ўзначальвае Антоніа Мілашоскі.
Нагадаем, што 19 верасня два назіральнікі місіі ПА АБСЕ, Эмануэліс Зінгерыс з Літвы і Марылуіза Бек з Нямеччыны, атрымалі адмовы ў выдачы беларускіх віз.
Фота — ctv.by