У Мінск прыйшоў магутны цыклон "Хавер" (фота, відэа)
Беларускія сіноптыкі яшчэ некалькі дзён таму аб'явілі штармавое папярэджанне. У бліжэйшыя гадзіны чакаюцца моцныя снегапады.
Вышыня сумётаў вырасце ўдвая ці нават утрая. Ужо ў гэтыя хвіліны вецер дасягае 20 метраў за секунду, і на працягу дня будзе толькі ўзмацняцца.
На дарогах небяспечныя снежныя намеці. А па паўднёвым усходзе Беларусі пройдзе мокры снег з дажджом. Гэта прывядзе да моцнай галалёдзіцы. Радуе, што маразы не перавысяць 8-мі градусаў днём, адзначае Першы тэлеканал.
Пакуль у Мінску снег і завеі, у Гомелі ідзе дождж! (фота)
Фота — onliner.by