У мінскіх шматпавярховіках прыбіраюць смеццеправоды

Начальнік аддзелу энергетыкі Мінгарвыканкаму Анатоль Лаўнічук распавёў kp.by, дзеля чаго смеццеправоды пачалі заварваць. На думку мясцовых уладаў, гараджане павінны перайсці на кантэйнеры для збору другаснай сыравіны. Атрымаць яе са смецця, якое выкідваюць праз смеццеправоды, практычна немагчыма. А вось з раздзельных кантэйнераў для шкла, арганікі, макулатуры і пластмасы атрымліваецца 40% другаснай сыравіны.

Аднак пакуль смеццеправоды ў сталічных дамах заварваюць па жаданні саміх жыхароў, якім не падабаецца непрыемны пах. Пакуль закрылі смеццеправоды толькі ў 95 пад’ездах, але гэта кропля ў моры: у Мінску іх болей за 10 тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі