У Мінску арыштавалі трох буйных бізнэсменаў

Затрыманых абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў на суму ў 1 мільярд рублёў, паведамляе БЕЛТА. У часе ператрусаў у іх дома знайшлі грошы — болей за 750 мільёнаў рублёў, а ў офісах — розныя дакументы бухгалтарскага ўліку, аргтэхніку, пячаткі і штампы суб’ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі. У межах папярэдняга расследавання наклалі арышт на рахункі абвінавачаных, дзе было больш як 180 мільёнаў рублёў.
 
У межах гэтай крымінальнай справы праходзяць 7 падазраваных, пяцёра змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі