У Мінску двое рабочых зноў ледзь не выпалі з будаўнічай калыскі

Рабочыя працавалі на рамонце будынку на вуліцы Беламорская, 16. Машыніст пачаў складваць стралу аўтапад’ёмніка, на якім была замацаваная калыска, каб спусціць людзей уніз. Але страла нечакана перакулілася і два чалавекі завіслі ў моцна нахіленай калысцы на вялікай вышыні.

Супрацоўнікі МНС прыбылі на месца здарэння вельмі аператыўна і ўжо праз 25 хвілінаў вельмі пераляканыя, але не пацярпелыя будаўнікі былі ў бяспецы, паведамляе БЕЛТА. Утрымацца на вышыні ім дапамагла страхоўка, якой яны былі прышпіленыя да калыскі. 

На жаль, на мінскіх будоўлях і у часе рамонтных работ на вялікай вышыні падобныя інцыдэнты перыядычна заканчваюцца трагічна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі