У Мінску людзі працягваюць несці кветкі да месца тэракту (фота)
11 красавіка споўнілася два гады з дня трагедыі ў сталічным метро.
Нагадаем, ад выбуху ў метро 11 красавіка 2011 года загінулі 15 чалавек, пацярпелі 315.
Па абвінавачанні ў тэракце былі асуджаныя і расстраляныя 25-гадовыя Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. Шматлікія праваабаронцы звяртаюць увагу на паспешлівасць працэсу, а таксама заяўляюць, што працэс пакінуў шмат пытанняў.