У Мінску на вуліцы Куляшова згарэў аўтамабіль (фота)

Па словах сведкаў, супрацоўнікі МНС прыехалі на месца здарэння вельмі хутка, але згубілі некалькі хвілінаў праз праблемы з падачай вады ў шланг. За гэты час агонь з салона перакінуўся пад капот, ад спёкі прасеў дах, палопалася шкло.

Іншы сведка сцвярджае, што аўтамабіль меў бензінавы рухавік і газавы балон. Але, на шчасце, газа ў ім не было.

Патушылі аўтамабіль менш за хвіліну.

 

Фота: Kirill_O для forum.onliner.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі