У Мінску прайшоў фестываль дзіцячых вазкоў
Аматары шпацыраў з дзецьмі сабраліся ў сталічным Парку Горкага.
Шматлікія ўдзельнікі фэсту ўпрыгожылі вазкі кветкамі, а некаторыя пайшлі яшчэ далей. Гэтак, адзін з вазкоў ператварылі ў палац з малою прынцэсаю. Адбыўся таксама парад калясак, працавалі алея забытых гульняў і творчыя майстэрні, прайшла дабрачынная выстава-продаж работ выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, паведамляе Белсат.
Кожная сям’я, што зарэгістравалася як удзельнік, рыхтавала адмысловыя касцюмы, паказвала мадэрнізаваныя дзіцячыя вазкі. Журы ацэньвала арыгінальнасць ідэі афармлення, цэласнасць кампазіцыі (афармленне вазка і касцюмы) і выкарыстаныя для дэкору матэрыялы.