Новым старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў абраны Барыс Пятровіч (фота)
У Мінску прайшоў з’езд арганізацыі.
Адкрыў з’езд лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі паэт Генадзь Бураўкін. Акрамя яго ў залі прысутнічалі Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Някляеў, Мікола Аўрамчык, Аляксандр Фядута, амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан, Уладзімер Арлоў, Леанід Дранько-Майсюк, Віктар Шалкевіч і іншыя, паведамляе “Радыё Свабода”.
На парадку дня з’езду быў справаздачны даклад старшыні арганізацыі Алеся Пашкевіча, выступленні дэлегатаў і ганаровых гасцей, выбары кіраўніцтва, прыняцце выніковай рэзалюцыі.
Генадзь Бураўкін і Уладзімір Някляеў.
Анатоль Астапенка і Славамір Адамовіч.
Прамова Васіля Якавенкі, які быў выключаны з арганізацыі большасцю галасоў.
Новы старшыня СБП Барыс Пятровіч (Сачанка).
За яго прагаласавалі 184 дэлегаты. Супраць былі толькі 11. Абіралі Пятровіча на безальтэрнатыўнай аснове. Ён замяніў Алеся Пашкевіча, які кіраваў арганізацыяй 9 гадоў.
Саюз беларускіх пісьменнікаў на сённяшні дзень аб’ядноўвае больш за 400 сяброў.