У Мінску праходзіць з’езд Таварыства беларускай мовы

На адзінаццаты з’езд арганізацыі прыбылі каля 120 дэлегатаў. Сярод іх некалькі дзясяткаў ганаровых гасцей, прадстаўнікоў творчай і навуковай інтэлігенцыі. Ёсць і замежныя госці з Беласточчыны. Прысутнічаюць прадстаўнікі Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі. У прэзідыюме з’езду — Алег Трусаў, Радзім Гарэцкі, Алена Анісім.


На адкрыцці са справаздачай выступіў старшыня ТБМ Алег Трусаў. Ён распавёў пра дасягненні за апошнія 3 гады. Трусаў адзначыў, што ўпершыню на дзяржаўным узроўні былі адзначаныя 600-я ўгодкі Грунвальдскай бітвы. Адбыліся тры агульнанацыянальныя дыктоўкі. Заснавы часопіс “Верасень”. Выйшлі статуты Узброеных сіл на беларускай мове. Ідзе праца над стварэннем парталу ТБМ у інтэрнэце.

Алег Трусаў таксама паведаміў, што пастаянна пашыраецца колькасць сяброў Таварыства. У Лідзе ў ТБМ уступіла больш за 200 маладых людзей — навучэнцаў каледжаў, паведамляе “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі