У Мінску пройдзе чэмпіянат краіны сярод масажыстаў
Гэта першае ў Беларусі спаборніцтва па SPA-масажы. Яно адбудзецца 3 верасня ў “Мінск-Арэне”.
Чэмпіянат пройдзе ў два этапы. Гэта будзе паўфінал, у якім ўдзельнікі прадэманструюць класічную тэхніку масажу, а таксама фінал — прадстаўленне методыкі SPA-масажу. Прызёры спаборніцтва паедуць на чэмпіянат свету ў Маскву, які пройдзе 28 кастрычніка, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.