У Мінску развіталіся з журналістам Сяргеем Аляхновічам

Былі прадстаўнікі мінскага “Дынама” і БАТЭ, піша "Наша Ніва"

Сяргей Аляхновіч памёр у ноч на пятніцу ў Мінску. Яму было 44 гады. У яго застаўся бацька, што пражывае ў Маладзечне. Журналіста вырашылі пахаваць на могілках у вёсцы Турэц-Баяры за Маладзечнам, дзе пахаваная яго маці.

Ён быў карэспандэнтам газет “Свободные новости”, “Прессбол”, інтэрнэт-рэсурсу gazetaby.com. Апошні год актыўна супрацоўнічаў з расійскімі хакейнымі сайтамі.

Незадоўга да смерці Сяргей скончыў кнігу пра свайго сябра, выдатнага беларускага хакеіста Руслана Салея, што загінуў 7 верасня 2011 года ў авіякатастрофе пад Яраслаўлем. Кніга здадзена ў друк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі