У Мінску Volkswagen валачыў за сабой па вуліцах ванну (відэа)
Відэаролік з гэтай кур'ёзнай сцэнай быў зняты на Партызанскім праспекце сталіцы.
Як паведамляе сайт auto.onliner.by, 13 сакавіка старэнькі Volkswagen Jetta валачыў за сабой ванну. У ДАІ лічаць, што хоць аўтамабіль рухаўся па крайняй правай паласе з невялікай хуткасцю, ён ствараў небяспеку для руху.