У Мінску акцыю забаранілі, 700 чалавек сабраліся за горадам (фота)
У чацвер у пасёлку Дружны ў неба ўзняліся сотні нябесных ліхтарыкаў з нагоды Дня святога Валянціна.
На жаль, улады не дазволілі правесці мерапрыемства ў сталіцы. Нягледзячы на нязручнае мейсца запуску, якое знаходзіцца амаль ў 30 кіламетрах ад Мінску, сабралося каля 700 чалавек.