Дзяўчына каардынатара "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі" — на Акрэсціна
Маргарыту Лавышык схапілі ў сераду ў яе кватэры падчас размовы па скайпе з Вячаславам Дзіянавым.
Дзіянаў нават чуў праз скайп, як у кватэру Маргарыты ўваходзілі міліцыянты.
Прэс-служба "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі" адзначае, што дзяўчына, нібыта, нідзе "не свяцілася", у сацыяльных сетках яна зарэгістравалася пад псеўданімам. Праз некалькі дзён яна збіралася ехаць у Польшчу. Увечары стала вядома, што Маргарыта знаходзіцца на Акрэсціна. Як паведаміў дзяжурны, яе туды прывезлі разам з сяброўкай Крысцінай Кумейка. Верагодна, у чацвер адбудзецца суд.
Фота з сацыяльных сетак.