У Мірскі замак прывязуць партрэты Радзівілаў з нямецкай калекцыі

Пра гэта газеце “Вечерний Брест” распавяла дырэктарка Мірскага замка Вольга Папко. На музей з партрэтамі яна выйшла, калі ў пошуках партрэта Стэфаніі Радзівіл набрала ў пошукавіку прозвішча князя Шылінгсфюрста, за якога выйшла замуж дачка княжны.

Невядомыя шырокай публіцы партрэты Радзівілаў будуць выстаўляцца цягам паўгода.  Выставу могуць прэзентаваць ужо ў траўні. Згоду на яе даў уладальнік калекцыі — князь Гогэнлоэ-Шылінгсфюрст, нашчадак  шлюбнага хаўрусу магнатаў ВКЛ і Баварыі. Не выключана, што князь і сам прыедзе ў Беларусь.

Фота — belreform.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі