У Нарвегіі праходзіць дзень памяці ахвяраў тэракту ў Осла

Кароль Нарвегіі Харальд V і прэм’ер-міністр Енс Столтэнберг усклалі вянкі на месцы выбуху і выступілі перад прысутнымі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Роўна год таму ў выніку выбуху ў Осла і бойні на выспе Утоя 77 чалавек загінулі і 242 атрымалі раненні. Такіх стратаў Нарвегія не ведала з часоў Другой сусветнай вайны.

У памяць ад гэтых трагічных падзеях у краіне адбываюцца жалобныя цырымоніі і царкоўныя набажэнствы, адбудзецца спецыяльны канцэрт.

Вердыкт па справе Андэрса Брэйвіка суд вынесе 24 жніўня. Яму пагражае 21 году турмы. Калі суддзі прызнаюць Брэйвіка псіхічна хворым, яго накіруюць на прымусовае лекаванне ў псіхіятрычную лякарню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі