У Нацбанку не пацвярджаюць легалізацыю “ценявога” курсу

У Нацбанку Еўрарадыё патлумачылі, што не маюць звестак пра легалізацыю “ценявога” курсу долара. Кіраўнік службы інфармацыі Нацбанка зазначыў, што не можа ні абвергнуць, ні пацвердзіць такую інфармацыю.

Драздоў: ”Шмат чаго цікавага чытаю, але такіх дадзеных у мяне няма. У мяне няма інфармацыі па гэтым пытанні, я не магу яе пацвердзіць, ці абвергнуць”.

Нагадаем, пра адпаведнае рашэнне ўладаў 18 красавіка паведаміла агенцтва "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на ананімную крыніцу. Маўляў, другі курс будзе ўсталёўвацца ў рынкавых умовах згодна з прапановамі юрыдычных асобаў. Пры гэтым захаваецца і афіцыйны курс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі