У Навагрудку асудзілі маці, якая выпадкова забіла сваё дзіця
Трагедыя адбылася 22 лістапада мінулага года ў вёсцы Крываногава. Жанчына затапіла печку і пайшла з хаты, пакінуўшы там дзіця.
У вёсцы жанчына жыла ў доме свайго сужыцеля. Яна пайшла да суседзяў і там выпівала спіртное.
Неўзабаве пачаўся пажар, бо з печкі выпала гарачае вуголле. Уратаваць дзіця не ўдалося. Жанчыну асудзілі на два гады папраўчых работ з утрыманнем у прыбытак дзяржавы 20% заробку. Да таго ж, асуджаную будуць прымусова лекаваць ад алкагалізму, паведамляе БелаПАН.