У некаторых школах могуць адмяніць заняткі праз моцныя маразы
Сіноптыкі абяцаюць у бліжэйшыя дні да мінус 30-32 у начныя гадзіны.
Як інфармуе БелаПАН, рашэнне аб спыненні заняткаў прымаюць сумесна кіраўнікі міністэрства адукацыі, аховы здароўя і па надзвычайных сітуацыях, а таксама мясцовыя органы ўлады. Найперш улічваецца тэмпература паветра, яна мусіць складаць -25 градусаў ці ніжэй.