У Пружанах выкладчык спрабаваў праз сваіх студэнтаў збыць фальшывыя долары
Суд прызначыў яму 2,5 года абмежавання волі без адпраўкі ў папраўчую ўстанову.
Як паведамляе БелаПАН, 34-гадовы мужчына, які працаваў выкладчыкам, у снежні мінулага года перадаў двум сваім студэнтам фальшывую валюту для абмену на беларускія рублі. Маладых людзей пры спробе абмену фальшыўкі затрымалі міліцыянты.
Падчас расследавання выявілася, што выкладчык купіў у невядомых людзей дзве купюры па 100 долараў. Пра тое, што яны фальшывыя, зразумеў толькі пасля набыцця. Збыць фальшыўку мужчына вырашыў праз студэнтаў.
Дарэчы, у снежні педагог звольніўся з працы, каб не кампраметаваць адукацыйную ўстанову. А на судзе мужчына прызнаў сваю віну і раскаяўся ў зробленым.
Фота: protothema.gr