У Салігорску забаранілі адзначаць угодкі рэферэндуму 1995 года

Заяўнікам мерапрыемства выступаў мясцовы маладафронтавец Андрэй Тычына. Велапрабег планавалі на 26 траўня, інфармуе spring96.org. У сваім адказе старшыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандр Рымашэўскі абгрунтаваў забарону правядзення масавага мерапрыемства нібыта парушэннем з боку заяўніка Закону “Аб масавых мерапрыемствах”.

Паводле гэтага закону нельга паведамляць у СМІ ці праз інтэрнэт пра акцыю, дазвол на якую яшчэ не атрыманы. Самі арганізатары лічаць, што наўпрост пра сваю акцыю не паведамлялі, толькі адзначылі, што маршрут велапрабегу падобны да маршруту, па якім праехаліся 5 траўня сябры праўладнай “Белай Русі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі