У Санкт-Пецярбурзе затрымалі ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі апазіцыі
Актывісты выйшлі на плошчу Паўстання і пачалі раздаваць белыя аркушы паперы і заклікаць людзей мірна прайсці па Неўскім праспекце.
Аднак іх адразу ж затрымалі супрацоўнікі паліцыі. Пра колькасць затрыманых пакуль невядома, перадае Эхо Москвы.
У расійскай сталіцы тым часам праходзіць санкцыянаваны мітынг “За справядлівыя выбары”. Перад удзельнікамі выступаюць вядомыя палітыкі, грамадскія дзеячы і журналісты. Яны агучваюць прысутным факты фальсіфікацыяў на выбарах прэзідэнта Расіі 4 сакавіка.
Паліцыя сцвярджае, што магчымыя правакацыі, нібыта некаторыя ўдзельнікі акцыі могуць запаліць фаеры, перакрыць аўтамагістраль і ўсталяваць намётавыя мястэчкі. Праваахоўнікі абяцаюць спыняць падобныя ініцыятывы.