У Славакіі ад анамальнай спякоты паміраюць людзі
Нават у цені там 38 градусаў цяпла.
Як паведамляе сайт sita.sk, у аўторак спякота стала прычынай смерці дваіх чалавек, 86 патрапілі ў бальніцы Славакіі. У Браціславе кіроўца гарадскога пасажырскага аўтобуса памёр упрост на сваім працоўным месцы.
Сіноптыкі папярэджваюць славакаў, што 4 ліпеня спёка яшчэ больш узмоцніцца.