У Славакіі праходзіць агульнанацыянальны страйк настаўнікаў

Напярэдадні старшыня Савета прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Павел Ондэк паведаміў, што ў страйку возьмуць удзел 150 тысяч педагагічных працаўнікоў і тэхнічнага персаналу школ і іншых установаў адукацыі. Яны патрабуюць павышэння заробкаў як мінімум на 10% і паляпшэння фінансавання сістэмы народнай адукацыі, паведамляе РІА "Новости".

На мінулым тыдні прэм'ер Фіцо заявіў, што "ўрад не можа падвысіць заробкаў больш, чым на 5%". Ён растлумачыў, што на большае ў бюджэце Славакіі проста няма сродкаў. Прафсаюзы не пагадзіліся з прапановамі ўрада і пачалі бестэрміновы страйк.

Паводле афіцыйных дадзеных, у 2010 годзе сярэдні месячны заробак настаўніка пачатковай школы ў Славакіі складаў 541 еўра, у суседняй Аўстрыі — 2235 еўра.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі