У Славакіі выпадкова спалілі замак XIII стагоддзя (відэа)
Мясцовыя жыхары вырашылі спаліць сухую траву, а іскры паляцелі на накрыты драўлянай чарапіцай дах.
Пажар удалося патушыць толькі з дапамогай спецыяльнага верталёта, які скідаў ваду на дах.
Лічылася, што замак Красна Гуорка — ці не найлепш захаваўся з ліку сваіх аднагодкаў. Цяпер жа верхняя частка замку загінула, як і ўся музейная экспазіцыя, інфармуе сайт delfi.lv.