У справе бязногага бегуна Пісторыуса з’явіліся новыя падрабязнасці

Паводле крыніцаў у праваахоўных органах, у доме знайшлі крыкетную біту з вялікай колькасцю крыві, а ў ахвяры зафіксавана чэрапна-мазгавая траўма.

Раней пракурор у судзе паўднёваафрыканскай Прэторыі запатрабаваў для Пісторыуса абвінавачвання ў наўмысным забойстве, але абвінавачваны пераконвае, што пераблытаў дзяўчыну з рабаўніком.

Паліцыя не прызнае версіі Пісторыуса і адзначае, што дзяўчына ў момант забойства была апранута ў начную кашулю.

“Паводле апошніх дадзеных, мы падазраем, што першы стрэл у сцягно адбыўся ў спальні, яна пабегла і схавалася ў ваннай. Затым ён зрабіў яшчэ тры стрэлы праз дзверы”, — паведаміла крыніца.

У чацвер раніцай стала вядома, што ў доме шасціразовага паралімпійскага чэмпіёна бегуна Оскара Пісторыуса знойдзена застрэленай жанчына. Яна аказалася сяброўкай Пісторыуса і якую ён сам жа і забіў, прыняўшы яе за рабаўніка.

Гэта была вядомая паўднёваафрыканская мадэль Рэва Стээнкамп, з якой Пісторыус сустракаўся з канца мінулага года. Першапачаткова сцвярджалася, што яна хацела зладзіць спартсмену сюрпрыз на Дзень святога Валянціна і без папярэджання прабралася ў яго дом.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі