У сталіцы Чачні адбыўся гіганцкі пажар (відэа)

Як мяркуецца, гарыць уцяпляльнік у вонкавай сцяне з 2-га па 40-ы паверх самага высокага будынка комплексу "Грозны-Сіці". Як адзначае РІА "Новости", агонь можна гасіць толькі пры дапамозе верталёта. Вышыня лесвіц, якімі карыстаюцца пажарнікі, 50 метраў, вышыня будынка — больш за 140 метраў.

З будынка эвакуяваныя каля 30 чалавек.

Пажару надалі трэцюю катэгорыю складанасці з пяці. З агнём змагаюцца 285 чалавек і 68 адзінак тэхнікі.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі