У суботу на большай частцы краіны чакаюцца дажджы і навальніцы
Яны пройдуць у дзённыя гадзіны. Уначы ападкі магчымыя толькі месцамі.
Пры навальніцах чакаецца ўзмацненне ветру да 14 метраў за секунду, а ў асобных раёнах — да 15-18 метраў.
Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў, удзень — 28-33, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net