У Варшаве адкрыўся з’езд польскай дыяспары (фота)
24 жніўня ў Каралеўскім замку ў Варшаве, з удзелам Прэзідэнта Браніслава Камароўскага і маршалка Сенату Богдана Барусевіча, адбылося адкрыццё з'езду.
Як паведамляе polonia.wp.pl, польскі прэзідэнт на адкрыцці з’езду выступіў перад прысутнымі з прамовай.
Перад пачаткам мерапрыемства ў пятніцу, яго ўдзельнікі ўсклалі кветкі да магілы невядомага жаўнера, прынялі ўдзел ў імшы і сустрэліся з кіраўніцтвам Сейма.
25 і 26 жніўня кангрэс працягнецца, але ўжо ў горадзе Пултуску.
Удзел у мерапрыемстве прымаюць каля 300 дэлегатаў з усяго свету.