У Вялікабрытаніі стварылі сайт знаёмстваў для кароваў і быкоў (відэа)
Праект мусіць дапамагчы фермерам знайсці ідэальную пару для сваёй жывёліны.
Як і на чалавечых сайтах знаёмстваў, на кожную зарэгістраваную цёлачку складаюць анкету. У ёй, паведамляе сайт podrobnosti.ua, апісваецца характар, знешні выгляд і іншыя параметры прэтэндэнтаў. На сайце ўжо зарэгістраваныя каля паўмільёна жывёлаў.
Дарэчы, гэта не першы падобны праект. Два гады таму брытанцы стварылі сайт знаёмстваў для сабак.
Фота — infoniac.ru