У Жлобіне бармэнка прадавала марыхуану проста на працы
Міліцыянты выявілі, што 20-гадовая дзяўчына абсталявала на працоўным месцы хованку з наркотыкамі.
Як перадае тэлеканал СТВ, неўзабаве выявілася, што наркабізнес бармэнкі — справа сямейная. Марыхуанай гандляваў і яе муж. Дома ў іх знайшлі 400 грамаў гатовай да продажу наркапрадукцыі. Дарэчы, буйной лічыцца партыя ўжо ў 100 грамаў.
Цяпер сям'і наркадылераў пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі кожнаму.
Фота — ctv.by