Украіна далучаецца да вайсковых вучэнняў на Ашулуку

Пра гэта паведаміў міністр абароны Украіны Міхаіл Ежаль сёння журналістам на брыфінгу ў Кіеве.

Ежаль: "Сапраўды, на сустрэчы трох міністраў месяцы тры таму мы дамовіліся, што нашы падраздзяленні, рота, будзе ўдзельнічаць у гэтых вучэннях"

Міністр не ўдакладніў колькасць вайскоўцаў і тэхнікі, якія будуць напраўленыя на палігон Ашулук.

Нагадаем, што вучэнні пройдуць 16-22 верасня. На іх плануецца залучыць каля 12 тысяч расійскіх вайскоўцаў і каля 7 тысяч беларускіх, а таксама каля 50 самалётаў і верталётаў, каля 100 танкаў ды іншай вайсковай тэхнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі