Украінскія камуністы заступіліся за пастаўкі беларускай саляркі
Лідар украінскіх камуністаў запатрабаваў не ўводзіць мыты на беларускія нафтапрадукты.
Гэты крок, на думку Пятра Сіманенкі, можа сарваць пасяўную кампанію ва Украіне, адзначае РБК. Сіманенка мяркуе, што з'явіцца дэфіцыт з нафтапрадуктамі (напрыклад, з саляркай). Нафтатрэйдары ўздымуць кошты, і ўкраінскім сялянам давядзецца пераплачваць за нафтапрадукты.
Міністэрства энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны цяпер зноў вывучае магчымасць увесці мыта на нафтапрадукты. Іх пастаўкай займаюцца тры кампаніі — "Юнівест-М", "Петратранс" і "Інтэрсэрвіс".
Дарэчы, кампанія "Юнівест-М" належыць беларускаму бізнэсоўцу Анатолю Тэрнаўскаму. Супраць яго і ўладальніка "Трайпла" Юрыя Чыжа ЕС увёў эканамічныя і візавыя санкцыі за падтрымку рэжыму Лукашэнкі.
Фота — shumakovvitaly.blogspot.com