Уладзімір Някляеў не прызнаў сябе вінаватым па новым артыкуле

Вольга яшчэ не кантактавала з адвакатам, аднак не спадзяецца на нейкія паляпшэнні ў частцы ўтрымання пад вартай. Змяненне артыкула на больш "мяккі" не пазбавіць ад сталай прысутнасці чужых людзей у кватэры і разнастайных забаронаў для хатняга арыштанта, паведаміла яна zapraudu.info.

Нагадаем, сёння Ўладзіміру Някляеву, Аляксандру Фядуце, Сяргею Вазняку, Андрэю Дзмітрыеву, Віталю Рымашэўскаму і Насце Палажанцы выстаўлена абвінавачанне паводле артыкула 342 КК — "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх". Санкцыі паводле гэтага артыкула прадугледжваюць абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі