Урад абяцае бізнэсу выйсці на адзіны курс “за пару месяцаў”

Урад разлічвае выйсці на адзіны курс рубля на ўсіх сегментах рынку і рыхтуецца ўзяць пад поўны кантроль валютныя патокі. Але для гэтага трэба мець “падушку бяспекі” — золатавалютныя запасы, не абцяжараныя абавязаннямі. Іх павінна быць 2,5-3 мільярды долараў, перадае TUT.by.

Пры гэтым Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што ўрад не пойдзе на повадзе ў бізнэса, які нібыта нагнятае абстаноўку вакол праблемы раўнаважнага курса рубля. Прадстаўнікі Саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага раней патрабавалі або адмяніць усе абмежаванні на ваганні кошту валюты ад афіцыйнага курса, або пашырыць межы калідора, які цяпер складае +-2%. Калі зняць абмежаванні, то курс усталюецца на ўзроўні 6-6,5 тысяч рублёў за долар. Калі зацягваць і надалей, то ён можа дасягнуць 8-8,5 тысяч рублёў, лічаць прадпрымальнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі