Усходняе Партнёрства абмяркоўвае Беларусь

Еўракамісар Штэфан Фюле ў сваёй прамове згадаў Беларусь. Ён высока ацаніў смеласць і мужнасць грамадзянскай супольнасці. Па словах еўрачыноўніка, ЕС не зможа дасягнуць сваіх мэтаў, калі будзе працаваць толькі з урадамі краінаў у сферы эканомікі, забываючы пра такія каштоўнасці, як свабоды і правы чалавека.

Як прыклад ён згадаў падзеі ў Беларусі. Пасля падзеяў снежня 2010 года, адзначыў Фюле, стала ясна, што супраца з урадам без грамадзянскай супольнасці не мае перспектываў.

Еўракамісар аобна згадаў "справу Бяляцкага". Ён нагадаў, што Еўрасаюз вельмі адмоўна паставіўся да палітычнага прысуду праваабаронцу. Ён запатрабаваў перагледзець прысуд і спыніць пераслед праваабаронцаў і актывістаў у Беларусі.

Нагадаем, што Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства працягнецца да 30 лістапада. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі