Услед за бензінам даражэе звадкаваны газ
З 1 верасня цэны на звадкаваны газ на аўтамабільных запраўках у Беларусі павышаюцца на 9,8%.
Пра гэта гаворыцца ў пастанове Міністэрства эканомікі ад 19 жніўня, паведамляюць інфармагенцтвы. Мінімальная цана за літр будзе 2 370 рублёў, максімальная – 2 800. За жнівень звадкаваны газ падаражэў на 24%.