Ва Украіне затрымалі падазронага ў арганізацыі выбухаў у Днепрапятроўску
Затрымалі яго супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны.
Пра гэта паведамляе сайт "Подробности" са спасылкай на ўкраінскія СМІ.
Нагадаем, 27 красавіка ў Днепрапятроўску на працягу гадзіны адбыліся чатыры выбухі. Ад іх пацярпеў 31 чалавек (у тым ліку 10 падлеткаў), 26 з іх былі шпіталізаваныя.
Усе выбуховыя прыстасаванні былі закладзеныя ў бетонныя сметніцы. Па звестках кіраўніка МУС Віталя Захарчанкі, гэта былі самаробныя выбуховыя прыстасаванні фугаснага дзеяння. Па словах міністра, першы выбух прыкладна дараўноўваўся 160 грамам трацілу, другі — 190, трэці — 230, чацвёрты — 300.
У лякарні дагэтуль застаецца адна пацярпелая.
Фота — dp.vgorode.ua