Ва Украіне злавілі беларусаў, якія знаходзіліся ў міжнародным вышуку
Украінскія памежнікі затрымалі дваіх грамадзян Беларусі каля мяжы з Расіяй у Харкаўскай вобласці.
20-гадовыя хлопец і дзяўчына спрабавалі пешшу перайсці ў Расію, паведамляюць "Украінскія нацыянальныя навіны".
Па словах затрыманых, на нелегальны пераход яны рашыліся, бо не мелі з сабой адпаведных дакументаў. Аднак пазней высветлілася, што жыхары Мінска знаходзяцца ў міжнародным вышуку за махлярства. Таму ўкраінскія памежнікі перадалі беларусаў у рукі харкаўскай міліцыі.