Ван Рампэй: Санкцыі ЕС да Беларусі працягнуцца

Сёння беларускае пытанне абмяркоўвалася на саміце “Украіна — ЕС” ў Кіеве ў кантэксце рэгіянальнай палітыкі Еўрапейскага Саюза.

“Сёння як раз год прайшоў з таго моманту, як пад час прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі былі парушаны прынцыпы дэмакратыі, у выніку чаго адбыліся пераследаванні палітычнай апазіцыі, грамадзянскага сектара. Нас, безумоўна, турбуе ўсё тое, што адбываецца цягам апошніх 12 месяцаў — атмасфера пераследаванняў застаецца такой самай. Мы працягваем прытрымлівацца нашай палітыкі па падтрымцы грамадства, але пэўных абмежавальных захадаў мы не зменім да таго часу, пакуль не будуць вызвалены палітычныя вязні”, — заявіў Херман ван Рампэй

Дарэчы, наяўнасць палітычных вязняў ва Украіне стала перашкодай для парафавання пагаднення пра асацыяцыю краіны з Еўрапейскім Саюзам. ЕС і Украіна канстатавалі завяршэння перамоў па тэксце пагаднення, але яго падпісання не адбылося.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі