Відэазапісы не дапамогуць знайсці нападнікаў на літоўскую амбасаду?

Немагчыма нават разабраць, мужчыны гэта ці жанчыны. Па звестках БелаПАН, пра гэта беларускім следчым распавялі літоўскія паліцыянты, супрацоўнікі службы бяспекі дыпмісіі. Самі відэазапісы следству пакуль не перададзеныя.

Нагадаем, злачынства адбылося каля 11-й гадзіны ночы 6 лістапада. На тэрыторыю амбасады былі кінутыя дзве бутэлькі з запальнай сумессю. Ахова хутка пагасіла агонь, таму вялікай шкоды "кактэйль Молатава" не ўчыніў.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за хуліганства, учыненае групай асобаў. Тым часам літоўскія палітыкі называюць напад не хуліганствам, а тэрактам.

Фота — ru.callofduty.wikia.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі