Вікторыя Азаранка прайграла ў паўфінале турніра Rogers Cup у Таронта
Яна не змагла зламаць супраціўленне Серэны Уільямс і прайграла з лікам 3:6, 3:6.
Гэта была шостая вочная сустрэча тэнісістак і толькі ў адной з іх, у 2009 годзе ў фінале турніру ў Маямі, перамогу атрымала беларуска. У мінулым годзе на Rogers Cup, які праходзіў на кортах Манрэаля, Азаранка таксама дайшла да паўфіналу, у якім саступіла расіянцы Веры Званаровай.