Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал турніра WTA ў Стамбуле
У паўфінале беларуска ўпэўнена выйграла ў расіянкі Веры Званаровай — 6:2, 6:3.
У нядзелю ў фінале выніковага турніра Жаночай тэніснай асацыяцыі Вікторыя Азаранка згуляе з чэшкай Петрай Квітавай, якая сёння абыграла аўстралійку Саманту Стосур — 5:7, 6:4, 6:4.