Вілейка адзначае Дзень судака
Ужо трэці год з ініцыятывы Вілейскага Каледжа у Вілейцы адбываюцца кулінарныя спаборніцтвы з нагоды Дня судака.
Святкаванні спрыяюць удасканаленню кухарскага майстэрства навучэнцаў, расказаў Еўрарадыё дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў.
Кіцікаў: “Перш за ўсё, мы ў нашым каледжы рыхтуем кухараў, таму такія конкурсы спрыяюць павышэнню якасці нашага майстэрства. Другі фактар – Вілейка стаіць па-над найбуйнейшым у Беларусі штучным вадасховішчам, што мы з любоў’ю называе “вілейскім морам”. Найсмачнейшая рыба - гэта судак, які вядомы далёка па-за межамі Вілейшчыны. Гэта паўплывала на тое, што тры гады таму мы ўпершыню правялі конкурс. Гэта падабаецца дзецям, калектыву”.
Паводле словаў сп. Кіцікава, такія святкаванні пашыраюць славу каледжа і прывабліваюць усё новых навучэнцаў не толькі з Вілейкі.